1930 год –выпушчана першая прадукцыя на толькі што пабудаванай ільночасальнай фабрыцы.

1937 год – уступілі ў строй цэхі асноўных вытворчасцей першай чаргі льнокамбіната – прадзільнага, ткацкага, аддзелачнага. Адкрыта школа ФЗУ для падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў. З 1929 гады дзейнічаў рабфак.
1940 год – аршанскія тэкстыльшчыкі далі краіне амаль 10 мільёнаў квадратных метраў тканін. Іх выпуск у Беларусі, дзе квітнела саматужнае хатняе ткацтва, адразу павялічыўся ў 1000 разоў.
Май 1941 года – прадпрыемства ўзначаліў Георгій Васільевіч Сямёнаў, будучы Герой Сацыялістычнай Працы, Ганаровы грамадзянін г.Оршы.

1941 – 1945г.г. – вайна, развязаная фашысцкай Германіяй, пакінула свой разбуральны след у паступальным развіцці льнокамбіната.

28 ліпеня 1944 года – выдадзены загад Народнага камісарыята тэкстыльнай прамысловасці №553 аб пачатку аднаўленчых работ.
1946 год – выпрацаваны першы пасляваенны мільён квадратных метраў ільняных тканін.
1950 год – будуецца піянерскі лагер для дзяцей тэкстыльшчыкаў.

1951 год – выпуск тканін у два разы перасягнуў узровень 1940 года.
1955 год – адкрыты прафілакторый для аздараўлення працаўнікоў прадпрыемства.
1957 год – узведзены Палац культуры льнокамбіната.

1961 год – уступіла ў строй дзейных другая чарга льнокамбіната. У Беларусі пачалася вытворчасць ільняных тканін бытавога прызначэння. Асвоена жакардавае ткацтва. Адкрыта мастацкая майстэрня, дзе пачалі працаваць дэсіянатары, канвісты, мастакі, каларысты — стваральнікі будучага асартыменту.
Сакавік 1963 года –у Маскве адкрыта выстава тавараў народнага спажывання беларускіх прадпрыемстваў, тут шырока былі прадстаўлены тканіны аршанскіх тэкстыльшчыкаў.

1 чэрвеня 1966 годаАршанскі льнокамбінат удастоены найвышэйшай узнагароды краіны — ордэна Леніна.
9 чэрвеня 1966 года – упершыню адзначаецца Дзень працаўнікоў лёгкай прамысловасці.
1968 год – Аршанскі льнокамбінат наведаў старшыня Савета Міністраў СССР А.Н.Касыгін. Другі раз ён пабываў на прадпрыемстве на пачатку 1973 года.
1970 год –у ткацкім цэху другой чаргі выпрацаваны мільярдны метр тканіны за пасляваенны перыяд.

1971 год – пачалося будаўніцтва жылога мікрараёна «Задняпроўе-1».
1972 год – уступіла ў прамысловую эксплуатацыю трэцяя чарга льнокамбіната.
1973 год – да льнокамбіната далучана льнопрадзільная фабрыка «Дняпро».
1979 год – калектыў узнагароджаны Дыпломам I ступені ВДНГ (Выстава дасягненняў народнай гаспадаркі) СССР.
1982 год – выпрацаваны двухмільярдны метр ільняной тканіны.
1983 год – пабудаваны новы будынак санаторыя-прафілакторыя льнокамбіната.

1988 год – укаранёна новая структура кіравання. З 1.07. вытворчасці былі рэарганізаваны ў фабрыкі №1, №2 і №3.
З 1 жніўня 1990 года Аршанскі льнокамбінат працаваў ва ўмовах арэнды згодна з дагаворам, заключаным з канцэрнам «Беллегпрам».
1991 год – пачалося будаўніцтва аздобнай фабрыкі.
1994 год – выпрацаваны трохмільярдны метр ільняной тканіны.
1995 год – пабудаваны спецыяльны дом «Ветэран» для адзінокіх пенсіянераў — былых работнікаў прадпрыемства.
6 траўня 1998 года – на льнокамбінаце праводзіцца рэспубліканская нарада з удзелам Прэзідэнта РБ А.Р.Лукашэнкі.
1998 год – ільнокамбінат прызнаны пераможцам конкурсу «Лепшы экспарцёр РБ».
2000 год – прадпрыемства змяніла статус і стала Рэспубліканскім унітарным вытворча-гандлёвым прадпрыемствам «Аршанскі льнокамбінат». Завершана будаўніцтва аддзелачнай фабрыкі.
2002 год – ільнокамбінат узнагароджаны дыпломам «Лепшы экспарцёр года». Гэтай жа ўзнагароды калектыў быў удастоены і ў 2003 годзе. Пастаўкі на экспарт дасягнулі 83,4 працэнта ад агульнага аб’ёму выпуску бытавых тканін.
Жнівень 2003 года – Прэзідэнт РБ А.Р.Лукашэнка наведаў новую аддзелачную фабрыку.
2004 год –укаранёна і сертыфікавана сістэма менеджменту якасці на адпаведнасць патрабаванням СТБ ІСО 9001-2001. Ільнокамбінат выйшаў пераможцам конкурсу на суісканне Прэміі Урада РБ у галіне якасці.
2005 год – упершыню ў Мінску арганізуецца фестываль лёну з удзелам лепшых беларускіх мадэльераў-дызайнераў і вытворцаў ільнянога адзення.
2007 год – ільнокамбінат стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь».
2008 год – пачынаецца маштабнае тэхпераўзбраенне вытворчасці — будаўніцтва новага цэха па вытворчасці катальна на фабрыцы №1 і мадэрнізацыя прадзільна-прыгатоўчага цэха на фабрыцы №2.
2009 год – у буйных гарадах Беларусі адкрываюцца спецыялізаваныя магазіны і фірменныя секцыі па продажы льняной прадукцыі, магазіны-склады аптовага гандлю.

Ліпень 2009 года –упершыню праводзіцца рэкламнае мерапрыемства «Феерыя лёну» ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
5 сакавіка 2010 года — ільнокамбінат наведаў Прэзідэнт РБ А.Р.Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу ў найкарацейшыя тэрміны завяршыць работы па тэхнічным перааснашчэнні прадпрыемства.
2010 год – укаранёна сістэма кіравання аховай працы (СУАТ) у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ 18001.
10.10.2010 года – да гэтай даты, напярэдадні 80-годдзя льнокамбіната, выпрацавана 3,5 мільярда квадратных метраў гатовых тканін.
2011 год — пачынаецца рэканструкцыя фабрыкі №3.
1 верасня 2011 года – створана швейная фабрыка па вытворчасці гатовага льнянога адзення і прадукцыі дамашняга тэкстылю.
30 снежня 2011 года — РУВГП «Аршанскі льнокамбінат» зарэгістраваны ў якасці рэзідэнта свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск».
Сакавік 2012 года – ільнокамбінат атрымаў на сваю прадукцыю міжнародны сертыфікат адпаведнасці экалагічным патрабаванням стандарта Oeko-Tex Standart 100.
2012 год – калектыў РУВГП «Аршанскі льнокамбінат» занесены на гарадскую Дошку гонару.
2013 год – прадпрыемства прызнана пераможцам конкурсу на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці па выніках 2012 года.
2014 год – скончыўся першы этап чарговага тэхпераўзбраення — рэканструкцыя фабрыкі №3 з пашырэннем вытворчых плошчаў ткацкага і прадзільна-падрыхтоўчага цэхаў. Вытворчыя магутнасці абноўлены на 80%.
19 верасня 2014 года – Прэзідэнт РБ А.Р.Лукашэнка з працоўным візітам пабываў на прадпрыемстве і азнаёміўся з ходам мадэрнізацыі.
2015 год – пачынаецца другі этап мадэрнізацыі, накіраваны на абнаўленне вытворчых магутнасцей фабрыкі нумар 2.

2017 год — скончыўся 2 этап мадэрнізацыі фабрыкі №2

ПРАДПРЫЕМСТВА СЁННЯ

КІРАЎНІЦТВА

Гісторыя Аршанскага льнокамбіната звязана з імёнамі яго першых дырэктараў — Ліпчук, Нягнявіцкі, Казялёў, Бацькоў.
У маі 1941 года камбінат узначаліў Сямёнаў Георгій Васільевіч, які ў агульнай складанасці кіраваў прадпрыемствам 30 гадоў (выключаючы перыяд 1955-1956 г.г., калі ён быў намеснікам міністра тэкстыльнай прамысловасці БССР).
З 10 жніўня 1972 года па 9 кастрычніка 1976 года дырэктарам Аршанскага ордэна Леніна льнокамбіната з’яўляўся Уладзімір Пятровіч Лахцін.
З 10 кастрычніка 1976 года па 20 студзеня 1988 года генеральным дырэктарам прадпрыемства быў Васіль Якаўлевіч Мельнікаў.
З 22 сакавіка 1988 года па 28 сакавіка 1996 года льнокамбінат узначальваў Георгій Георгіевіч Какарэка.
З 29 сакавіка 1996 года па 21 мая 2007 года генеральным дырэктарам прадпрыемства быў Валерый Канстанцінавіч Шаткоў.
У перыяд з 22 мая 2007 года па 4 чэрвеня 2009 года прадпрыемствам кіраваў Віктар Васільевіч Гаўрыленка.
5 чэрвеня 2009 года генеральным дырэктарам прызначаны Несцярэнка Уладзімір Васільевіч.