1930 год – выпушчана першая прадукцыя на толькі што пабудаванай ільночасальнай фабрыцы.

1937 год – уступілі ў строй цэхі асноўных вытворчасцей першай чаргі льнокамбіната – прадзільнага, ткацкага, аддзелачнага. Адкрыта школа ФЗУ для падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў.
1940 год - аршанскія тэкстыльшчыкі далі краіне амаль 10 мільёнаў квадратных метраў тканіны. Іх выпуск у Беларусі, дзе квітнела саматужнае хатняе ткацтва, адразу павялічыўся ў 1000 разоў.
Май 1941 года – прадпрыемства ўзначаліў Георгій Васільевіч Сямёнаў, будучы Герой Сацыялістычнай Працы, Ганаровы грамадзянін г.Оршы.

1941 - 1945г.г. - вайна, развязаная фашысцкай Германіяй, пакінула свой разбуральны след у паступальным развіцці льнокамбіната.

28 ліпеня 1944 года - выдадзены загад Народнага камісарыята тэкстыльнай прамысловасці №553 аб пачатку аднаўленчых работ.
1946 год - выпрацаваны першы пасляваенны мільён квадратных метраў ільняных тканін.
1950 год - будуецца піянерскі лагер для дзяцей тэкстыльшчыкаў.

1951 год - выпуск тканін у два разы перасягнуў узровень 1940 года.
1955 год - адкрыты прафілакторый для аздараўлення работнікаў прадпрыемства.
1957 год - узведзены Палац культуры льнокамбіната.

1961 год - уступіла ў строй дзеючых другая чарга льнокамбіната. У Беларусі пачалася вытворчасць ільняных тканін бытавога прызначэння. Асвоена жакардавае ткацтва. Адкрыта мастацкая майстэрня, дзе пачалі працаваць дэсіянатары, канвісты, мастакі, каларысты - стваральнікі будучага асартыменту.
Сакавік 1963 г. – у Маскве адкрытая выстава тавараў народнага спажывання беларускіх прадпрыемстваў, тут шырока былі прадстаўлены тканіны аршанскіх тэкстыльшчыкаў.

1 чэрвеня 1966 года - Аршанскі льнокамбінат удастоены найвышэйшай узнагароды краіны - ордэна Леніна.
9 чэрвеня 1966 года - упершыню адзначаецца Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці.
1968 год - Аршанскі льнокамбінат наведаў старшыня Савета Міністраў СССР А.Н.Касыгін. Другі раз ён пабываў на прадпрыемстве на пачатку 1973 года.
1970 год - у ткацкім цэху другой чаргі выпрацаваны мільярдны метр тканіны за пасляваенны перыяд.

1971 год - пачалося будаўніцтва жылога мікрараёна «Задняпроўе-1».
1972 год - уступіла ў прамысловую эксплуатацыю трэцяя чарга льнокамбіната.
1973 год - да льнокамбіната далучана льнопрадзільная фабрыка "Дняпро".
1979 год – калектыў узнагароджаны Дыпломам I ступені ВДНГ (Выстава дасягненняў народнай гаспадаркі) СССР.
1982 год - выпрацаваны двухмільярдны метр ільняной тканіны.
1983 год - пабудаваны новы будынак санаторыя-прафілакторыя льнокамбіната.

1988 год - укаранёна новая структура кіравання. З 1.07. вытворчасці былі рэарганізаваны ў фабрыкі №1, №2 і №3.
З 1 жніўня 1990 года Аршанскі льнокамбінат працаваў ва ўмовах арэнды згодна з дагаворам, заключаным з канцэрнам "Беллегпрам".
1991 год - пачалося будаўніцтва аздобнай фабрыкі.
1994 год - выпрацаваны трохмільярдны метр ільняной тканіны.
1995 год - пабудаваны спецыяльны дом «Ветэран» для адзінокіх пенсіянераў - былых работнікаў прадпрыемства.
6 мая 1998 года - на льнокамбінаце праводзіцца рэспубліканская нарада з удзелам Прэзідэнта РБ А.Р.Лукашэнкі.
1998 год - ільнокамбінат прызнаны пераможцам конкурсу "Лепшы экспарцёр РБ".
2000 год - прадпрыемства змяніла статус і стала Рэспубліканскім унітарным вытворча-гандлёвым прадпрыемствам "Аршанскі льнокамбінат". Завершана будаўніцтва аддзелачнай фабрыкі.
2002 год - ільнокамбінат узнагароджаны дыпломам "Лепшы экспарцёр года". Гэтай жа ўзнагароды калектыў быў удастоены і ў 2003 годзе. Пастаўкі на экспарт дасягнулі 83,4 працэнта ад агульнага аб'ёму выпуску бытавых тканін.
Жнівень 2003 гады - Прэзідэнт РБ А.Г.Лукашэнка наведаў новую аздобную фабрыку.
2004 год - укаранёна і сертыфікавана сістэма менеджменту якасці на адпаведнасць патрабаванням СТБ ІСО 9001-2001. Ільнокамбінат выйшаў пераможцам конкурсу на суісканне Прэміі Урада РБ у галіне якасці.
2005 год - упершыню ў Мінску арганізуецца фестываль лёну з удзелам лепшых беларускіх мадэльераў-дызайнераў і вытворцаў ільнянога адзення.
2007 год - ільнокамбінат стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь".
2008 год - пачынаецца маштабнае тэхпераўзбраенне вытворчасці - будаўніцтва новага цэха па вытворчасці катальна на фабрыцы №1 і мадэрнізацыя прадзільна-падрыхтоўчага цэха на фабрыцы №2.
2009 год - у буйных гарадах Беларусі адкрываюцца спецыялізаваныя магазіны і фірменныя секцыі па продажы льняной прадукцыі, магазіны-склады аптовага гандлю.

Ліпень 2009 года - упершыню праводзіцца рэкламнае мерапрыемства "Феерыя лёну" ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
5 сакавіка 2010 года - ільнокамбінат наведаў Прэзідэнт РБ А.Р.Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу ў найкарацейшыя тэрміны завяршыць работы па тэхнічным перааснашчэнні прадпрыемства.
2010 год - укаранёна сістэма кіравання аховай працы (СУАТ) у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ 18001.
10.10.2010 года - да гэтай даты, напярэдадні 80-годдзя льнокамбіната, выпрацавана 3,5 мільярда квадратных метраў гатовых тканін.
2011 год - пачынаецца рэканструкцыя фабрыкі №3.
1 верасня 2011 года - створана швейная фабрыка па вытворчасці гатовага льнянога адзення і прадукцыі хатняга тэкстылю.
30 снежня 2011 года РУВГП «Аршанскі льнокамбінат» зарэгістраваны ў якасці рэзідэнта свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск».
Сакавік 2012 года - ільнокамбінат атрымаў на сваю прадукцыю міжнародны сертыфікат адпаведнасці экалагічным патрабаванням стандарту Oeko - Tex Standart 100.
2012 год – калектыў РУВГП «Аршанскі льнокамбінат» занесены на гарадскую Дошку гонару.
2013 год - прадпрыемства прызнана пераможцам конкурсу на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці па выніках 2012 года.
2014 год - скончыўся першы этап чарговага тэхпераўзбраення - рэканструкцыя фабрыкі №3 з пашырэннем вытворчых плошчаў ткацкага і прадзільна-падрыхтоўчага цэхаў. Вытворчыя магутнасці абноўлены на 80%.
19 верасня 2014 года - Прэзідэнт РБ А.Р.Лукашэнка з рабочым візітам пабываў на прадпрыемстве і азнаёміўся з ходам мадэрнізацыі.
2015 год - пачынаецца другі этап мадэрнізацыі, накіраваны на абнаўленне вытворчых магутнасцяў фабрыкі №2.

2017 год - скончыўся 2 этап мадэрнізацыі фабрыкі №2

ПРАДПРЫЕМСТВА СЁННЯ

КІРАЎНІЦТВА

Гісторыя Аршанскага льнокамбіната звязана з імёнамі яго першых дырэктараў - Ліпчук, Нягнявіцкі, Казялёў, Бацькоў.
У маі 1941 года камбінат узначаліў Сямёнаў Георгій Васільевіч, які ў агульнай складанасці кіраваў прадпрыемствам 30 гадоў (выключаючы перыяд 1955-1956 г.г., калі ён быў намеснікам міністра тэкстыльнай прамысловасці БССР).
З 10 жніўня 1972 года па 9 кастрычніка 1976 года дырэктарам Аршанскага ордэна Леніна льнокамбіната з'яўляўся Уладзімір Пятровіч Лахцін.
З 10 кастрычніка 1976 года па 20 студзеня 1988 года генеральным дырэктарам прадпрыемства быў Васіль Якаўлевіч Мельнікаў.
З 22 сакавіка 1988 года па 28 сакавіка 1996 года льнокамбінат узначальваў Георгій Георгіевіч Какарэка.
З 29 сакавіка 1996 года па 21 мая 2007 года генеральным дырэктарам прадпрыемства быў Валерый Канстанцінавіч Шаткоў.
У перыяд з 22 мая 2007 года па 4 чэрвеня 2009 года прадпрыемствам кіраваў Віктар Васільевіч Гаўрыленка.
5 чэрвеня 2009 года генеральным дырэктарам прызначаны Несцярэнка Уладзімір Васільевіч.